[ 15:44 ]  У Сэрбіі арыштаваны былы палкоўнік югаслаўскага войска Веселін Сліванчанін

ЗАГРАБ Харвацкія лідэры сёньня выказалі задавальленьне з прычыны арышту Веселіна Сліванчанін, былога палкоўніка югаслаўскага войска, якога абвінавачваюць у ваенных злачынствах. Паліцыя захапіла Сліванчаніна пасьля 10-гадзіннай аблогі ягонага дома ў Белградзе. Прадстаўнікі нацыяналістычных груповак закідалі паліцыянтаў камянямі, у адказ паліцыя ўжыла сьлезацечны газ. Гаагскі трыбунал абвінавачвае Сліванчаніна ў датычнасьці да забойстваў амаль 200 чалавек ў харвацкім горадзе Вукавар ў 1991 годзе