ПРАГА. У Чэхіі сёньня распачаўся двухдзённы рэферэндум аб далучэньні краіны да Эўразьвязу. Паводле дадзеных сацыялягічных апытаньняў, больш за 60 адсоткаў чэскіх грамадзянаў зьбіраюцца прыйсьці на выбарчыя ўчасткі, і амаль 70 зь іх гатовыя прагаласаваць за далучэньне да Эўразьвязу. Прэм’ер-міністар краіны Уладзімер Шпідла і былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл заклікалі чэхаў прагаласаваць за далучэньне да Эўразьвязу. Рэферэндум будзе прызнаны адбыўшымся, незалежна ад таго, колькі выбаршчыкаў прыйдуць галасаваць. Чэхія – сёмая краіна з 10 краінаў-кандыдатаў у сябры Эўразьвязу, у якой ладзяцца рэферэндумы. Грамадзяне Вугоршчыны, Літвы, Мальты, Польшчы, Славакіі й Славеніі ўжо выказаліся за далучэньне да Эўразьвязу