БРУСЭЛЬ. Сёньня быў прыняты праэкт Канстытуцыі Эўразьвязу, над якім працавалі цягам 16 месяцаў. На наступным тыдні кіраўнік канстытуцыйнай камісіі – былы прэзыдэнт Францыі Валеры Жыскар д-Эстэн -- унясе праэкт на разгляд удзельнікаў саміту Эўразьвязу ў Салоніках. Праэкт выклікаў розныя адзнакі, у прыватнасьці ў пытаньнях фармаваньня кіруючых арганаў Эўразьвязу і колькасьці галасоў, якія будуць мець розныя дзяржавы пры вырашэньніп розных праблемаў, аднак бакі дасягнулі кампрамісу ў некаторых пытаньнях. У праэкце Канстытуцыі Эўразьвязу прапаноўваецца ўвесьці пасады прэзыдэнта Эўразьвязу і міністра замежных справаў, гэтаксама спрашчаецца працэдура галасаваньня і адмяняецца нацыянальнае права вета па многіх пытаньнях.