[ 15:36 ]  ЗША патрабуюць унесьці зьмены ў Закон аб крымінальным перасьледзе ваенных злачынцаў

БРУСЭЛЬ. Міністэрства абароны й замежных справаў Бэльгіі выказваюць розныя пункты гледжаньня наконт спрэчнага закону аб крымінальным перасьледзе ваенных злачынцаў, які дазваляе бэльгійскім судам разглядаць ваенныя злачынствы, незалежна ад таго, дзе яны адбыліся. Злучаныя Штаты Амэрыкі патрабуюць зьмяніць гэты закон. Прыкладам жыхары Ірака ці Ярданіі распачыналі ў Бэльгіі судовыя працэсы супраць генерала Томі Фрэнкса, камандуючага сіламі кааліцыі ў Іраку, Дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла ды іншых высокапастаўленых асобаў ЗША. Калі закон ня будзе зьменены, то ЗША маюць намер спыніць фінансаваньне штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі. Аднак міністар замежных справаў Бэльгіі Луі Мішэль гаворыць, што няма ніякай патрэбы мяняць закон, таму што у ім ужо адбыліся зьмены, якія выключаюць разгляд палітычна матываваных іскаў. Бэльгійскі суд меў права прыцягваць да адказнасьці замежных грамадзянаў, вінватых у ваенных злачынствах. Зараз такія справы будуць перадавацца ў суды тых краінаў, чыімі грамадзянамі з’яўляюцца абвіняемыя.