[ 07:28 ]  У Чэхіі пачынаецца рэфэрэндум у пытаньні далучэньня краіны да Эўразьвязу

ПРАГА. Сёньня ў Чэхіі пачынаецца двухдзённы рэфэрэндум што да пытаньня далучэньня краіны да Эўразьвязу. Напярэдадні галасаваньня прэм’ер-міністар краіны Уладзімер Шпідла зьвярнуўся да грамадзянаў Чэхіі з заклікам ухваліць уступ краіны ў аб’еднаную Эўропу. Уладзімер Шпідла падкрэсьліў, што галасаваньне зьяўляецца выключна важным. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс таксама заклікаў грамадзянаў краіны да ўдзелу ў рэфэрэндуме, але нічога не сказаў наконт пажаданых вынікаў галасаваньня. Вынікі папярэдніх апытаньянў грамадскай думкі гавораць пра тое, што большасьць жыхароў Чэхіі падтрымвае ідэю далучэньня да Эўразьвязу.