[ 07:23 ]  У Тэгеране працягваюцца акцыі пратэсту

ТЭГЕРАН. У Тэгеране працягваюцца пратэсты супраць лідараў клерыкалаў. Сёньня акцыяў пратэсту было болшьш, але яны былі меньш маштабнымі. Некалькі сотняў маладых людзей побач з Тэгеранскім ўнівэрсытэтам скандавалі “свабода”. Паліцыянты, якія знаходзіліся непадалёк ад дэманстрантаў у аўтобусах, не забаранялі гэтых акцыяў. Учора духоўны лідар Ірану Аятала Хамэйні заявіў, што ўдзельнікі акцыяў пратэсту ня могуць разьлічваць на літасьць да іх з боку ўладаў. Хамейні таксама абвінаваціў Злучаныя Штаты ў спробах унесьці раскол у дачыненьні рэжыму і насельніцтва краіны.