ЕРЭВАН. Апазыцыйныя палітыкі сёньня байкатавалі першую сэсію новага парляманту Армэніі на знак пратэсту супраць вынікаў нядаўніх выбараў, на якіх бальшыню галасоў атрымалі партыі, блізкія да ўладаў. Міжнародныя назіральнікі заявілі, што ў часе выбараў былі парушаныя міжнародныя стандарты, адзначаліся факты запалохваньня выбаршчыкаў і фальсіфікацыі вынікаў галасаваньня.