[ 17:54 ]  У Манголіі знойдзенае масавае пахаваньне ахвяраў сталінскіх часоў

УЛАН-БАТАР. У сталіцы Манголіі было знойдзенае масавае пахаваньне ахвяраў сталінскіх часоў. У магіле знаходзіліся 348 чарапоў з кулявымі адтулінамі. Экспэрты мяркуюць, што гэта парэшткі соцень манахаў-будзістаў і цывільных грамадзянаў, якіх растралялі ў 1930-ыя гады. Сябры дасьледчай камісіі гавораць, што ў гэтым месцы было растраляна прынамсі 575 чалавек, аднак колькасьць ахвяраў магла дасягаць і тысячы чалавек. Паводле гісторыкаў, ў часы камуністычнага тэрору ў 1930-ыя гады ў Манголіі былі забітыя каля 30 тысячаў чалавек – інтэлектуалаў, дысыдэнтаў, манахаў. Да прыходу камуністаў да ўлады ў Манголіі было больш за 700 будыскіх кляштараў.