[ 20:51 ]  Круглы стол " "Курапаты - 15 гадоў абароны"

Сёньня у Менску адбылося паседжэнне грамадскай ініцыятывы "За ўратаванне мемарыялу Курапаты", на якім было прынятае рашэньне пра "круглы стол" "Курапаты - 15 гадоў абароны" па праблемах захавання і мемарыялізацыі ўрочышча. Ён заплянаваны на 19 чэрвеня". круглы стол" павінен будзе падаць грамадству дакладную інфармацыю па ўсёй сітуацыі вакол Курапатаў. Да ўдзелу ў пасяджэнні будуць запрошаныя дэпутаты розных узроўняў, прадстаўнікі камерцыйных і дзяржаўных структур, грамадскасць, рэлігійных і міжнародных арганізацый, пасольстваў і СМІ. Паводле слоў каардынатара грамадскай ініцыятывы, культуролага Вацлава Арэшкі, неабходна нагадаць грамадству гісторыю ўрочышча, а таксама акты вандалізму на тэрыторыі Курапатаў, якія сталі сістэматычнымі, і кампаніі будаўніцтва вакол урочышча.