[ 15:52 ]  Пра сяброўства Беларусі і Ўкраіны ў Эўразьвязе казаць зарана

БРУСЭЛЬ. У часе свайго выступу на канфэрэнцыі “Пашыраная Эўропа”, якая цяпер праходзіць у сталіцы Бэльгіі, камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня арганізацыі Гюнтэр Фэрхойгэн заявіў, што пра сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе гаварыць яшчэ рана. У той самы час Фэрхойгэн выказаў упэўненасьць, што пашырэньне Зьвязу ня можа быць пасьпяховым, калі Брусэль ня будзе фармаваць адносіны з новымі суседзямі, сярод якіх Беларусь, Украіна й Малдова. У той самы час камісар адзначыў, што ён ня бачыць ніякіх пэрспэктываў на сяброўства ў Эўразьвязе для Украіны й Беларусі.