ПІНСК. Усе тэхнікумы Пінску перайменаваныя ў коледжы. Першым быў пераназваны ўлікова-крэдытны тэхнікум, які цяпер называецца Вышэйшым банкаўскім коледжам. Змянілі назвы таксама індустрыйна-пэдагагічны тэхнікум, педагагічная і медыцынская вучэльні, сельгастэхнікум, тэхнікум мясной і малочнай прамысловасьці. Апошняй навучальнай установай з савецкай назвай заставаўся Пінскі гідрамеліярацыйны тэхнікум імя Кляшчова, якім кіруе Герой Сацыялістычнай Працы Васіль Гарошка. Нядаўна і ён перайменаваны ў коледж.