[ 21:11 ]  НАСА запусьціла ракету на Марс

Нацыянальнае касмічнае агенства ЗША НАСА запусьціла ракету на Марс з касмадрому на мысе Канаверал. У ракеце знаходзіцца шасьціколавы робат-геоляг. Пазьней у чэрвені будзе запушчаны другі “марсаход”. Абодва робаты дасягнуць планеты ў студзені наступнага году. Іхняя галоўная мэта – вызначыць, калі, як доўга і ў якой колькасьці на Марсе была вада. Гэта, паводле навукоўцаў, дапаможа высьвятліць, ці былі на Марсе раней умовы для існаваньня жывых істотаў