[ 21:08 ]  Лідэр Ірацкага Нацыянальнага Кангрэсу лічыць, што ЗША павінны перадаць палітычную ўладу іракцам

Нью-Ёрк. Лідэр Ірацкага Нацыянальнага Кангрэсу Ахмэд Чалабі сёньня заявіў, што кіруемая ЗША кааліцыя мусіць перадаць палітычную ўладу ў краіне іракцам. Паводле яго, палітычны працэс у краіне мусіць развівацца без знешняга ўмяшальніцтва, і ЗША не павінны ўплываць на выбар ірацкага народу. “Немагчыма зрабіць лідэраў. Лідэры з’яўляюцца праз палітычную дзейнасць, праз дэбаты”, заявіў Ахмэд Чалабі