ВІЛЬНЯ Лiтва i Расея “канчаткова вырашылi праблему дзяржаўнае мяжы памiж дзьвума краiнамi”, -- пра гэта заявiў сёньня прэсавы прадстаўнiк прэзыдэнта Лiтвы Росвальдас Гарбачовас, камэнтуючы падпiсаныя прэзыдэнтам Расеi Уладзiмерам Пуцiным законы пра ратыфiкацыю расейска-лiтоўскiх перамоваў адносна дзяржаўнае мяжы i разьмежаваньнi выключнай эканамiчнай зоны i кантынентальнага шэльфу у Балтыйскiм моры.
Гэтыя законы былi прынятыя Расейскай Дзяржаўнай думай 21 траўня i ўхваленыя Радай Фэдэрацыi 28 траўня сёлета. Прэсавы прадстаўнiк прэзыдэнта Лiтвы адзначыў, што Лiтва сталася першай балтыйскай краiнай, якая падпiсала з Расеей настолькi iстотныя дакумэнты пра межы, i такiм чынам “Лiтва выканала адну з галоўных умоваў для яе далучэньня да НАТО i Эўразьвязу – то бок, канчаткова ўрэгулявала памежныя дачыненьнi з суседзямi