[ 17:05 ]  Палітычны лідэр групоўкі Хамас будзе працягваць барацьбу супраць Ізраілю

ПАЛАСА ГАЗА. Палiтычны лiдар палестынскай вайсковай групы Хамас запэўнiвае, што будзе працягваць барацьбу супраць Ізраiлю. Ён быў паранены ў вынiку ракетных удараў з iзраiльскага гелікоптар па машыне, ў якой лiдар Хамасу ехаў у паласе Газа. У вынiку гэтага нападу былi параненыя яшчэ як найменей 25 чалавек. Цяпер лiдар Хамасу знаходзiцца ў шпiталi. Тлумачэньняў з боку Ізраiлю адносна ракетных удараў пакуль ня было. Сябра Кабiнэту Мiнiстраў Палестыны Ясэр Абэд Рабо заявiў, што напад разбурыў пэрспэктывы мiрнага пляну “дарожная мапа”. Напад адбыўся як раз ў такi час, калi палестынскiя кiраўнiкi спрабавалi дамовiцца з Хамасам ды iншымi анты-iзраiльскiмi вайсковымi групоўкамi аб спыненьні барацьбы. Палестынскi прэм’ер-мiнiстар Махмуд Абас у сёняшней заяве запатрабаваў неадкладных дзеяньняў з боку ЗША.