[ 09:29 ]  Назіральнікаў ААН, якія былі захопленыя ў Грузіі, сёньня ўвечары могуць адпусьціць

ТБІЛІСІ. Дарадца грузінскага прэзыдэнта паведаміў, што выкрадальнікі чатырох назіральнікаў ААН згадзіліся іх адпусьціць бяз выплаты. Раней паведамлялася, што выкрадальнікі патрабавалі блізу трох мільёнаў даляраў за закладнікаў. Але Арганізацыя аб'еднаных нацыяў заявіла, што нічога плаціць не зьбіраецца. Прадстаўнік Шэварднадзэ ў Кадорскім рэгіёне Грузіі сёньня раніцай паведаміў, што закладнікаў паабяцалі адпусьціць сёньня ўвечары.