БАГДАД. Ірак мае намер аднавіць экспарт нафты напрыканцы чэрвеня. Пра гэта заявіў міністар нафтавай прамысловасьці Іраку Тамір Габдан. Ён спадзяецца, што ўжо ў блізкім часе ўзровень здабываньня нафты дасягне палутара мільёнаў барэлей на дзень, дзьве траціны якіх будуць ісьці на экспарт. Як паведаміў міністар нафтавай прамысловасьці Іраку, зараз абмяркоўваюцца ўмовы паставак ірацкай нафты з усімі зацікаўленымі бакамі.
У Іраку на мяжы з Сірыяй быў забіты амэрыканскі вайсковец. У раёне гораду Эль-Фалуджа другі дзень запар адбываюцца напады на вайскоўцаў ЗША. Пра ахвяры не паведамляецца.