[ 17:48 ]  Вялікая Брытанія яшчэ не гатовая далучыцца да зоны эўра

ЛЁНДАН. Міністар фінансаў Вялікай Брытаніі Гордан Браўн сёньня выступіў у парляманце са справаздачай аб гатоўнасьці краіны далучыцца да зоны эўра. Ён заявіў, што эканамічныя ўмовы яшчэ не дазваляюць гэта зрабіць. Брытанская скарбоўня заявіла сёньня, што цяперашнія абменныя курсы не ідэальныя для Вялікай Брытаніі, каб яна далучылася да зоны эўра. Называецца й яшчэ адная прычына – Вялікая Брытанія мае больш шчыльныя эканамічныя дачыненьні з ЗША, чым з кантынентальнай Эўропай. Міністар фінансаў Вялікай Брытаніі заявіў, што рашэньне брытанскага ўраду аб далучэньні да зоны эўра мусіць быць разгледжанае на рэферэндуме, з тым каб людзі прынялі канчатковае рашэньне