ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што ён абсалютна ўпэўнены ў тым, што ірацкі рэжым Садама Хусэйна меў праграму вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня да пачатку ваеннай апэрацыі супарць Іраку. Амэрыканскі лідэр зрабіў гэтую заяву адказваючы на пытаньне карэспандэнта аб паменшэньні даверу да амэрыканскай адміністрацыі ў сувязі з тым, што ў Іраку не была знойдзеная зброя масавага зьнішчэньня.