РАМАЛАГ. Ізраіль распачаў дэмантаваць нелегальныя габрэйскія паселішчы на палестынскіх тэрыторыях – у адпаведнасьці з умовамі міжнароднага пляну развязваньня блізкаўсходняга канфлікту. Як паведамілі прадстаўнікі Рады габрэйскіх пасяленцаў, вайскоўцы пры дапамозе трактараў пачалі зносіць пасяленьне Неве Эрэц на Заходнім Беразе Ярдану. Сёньня прэм’ер-міністар Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас выказаўся за аднаўленьне дыялёгу з экстрэміскімі палестынскімі групоўкамі, каб упэўніць іх скласьці зброю й спыніць гвалт. Сёньня на прэсавай канферэнцыі палестынскі лідэр асудзіў ўчорашныя напады, у выніку якіх загінулі 5 ізраільскіх вайскоўцаў і 5 палестынцаў. Абас аднак заявіў, што ён ня будзе ўжываць сілу супраць ваяўнікоў экстрэміскіх груповак.