[ 15:05 ]  Сустрэча прэм'ер-міністраў Італіі й Ізраілю

ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Італіі Сільвіо Бэрлусконі на просьбу прэзыдэнта ЗША сустракаецца сёньня з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам. Пасьля ён наведае Ярданію й Егіпет з тым, каб паспрыяць рэалізацыі “дарожнай мапы”. Міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом сёньня абмяркоўвае ў расейскай сталіцы з кіраўніком МЗС Расеі Ігарам Івановым міжнародны плян развязваньня блізкаўсходняга канфлікту, які быў распрацаваны з удзелам Расеі.