[ 16:41 ]  Эгіпэцкі ўрад патрабуе вяртаньня бюста Неферціці з Бэрліну

КАІР. Эгіпэцкі ўрад будзе патрабаваць вяртаньня знакамітага каменнага бюста старажытна-эгіпэцкай царыцы Неферціці з Бэрлінскага музэю пасьля таго, як бюст быў зьмешчаны на статую аголенай жанчыны. Міністар культуры Эгіпту заявіў, што Каір мае намер выказаць рашучы пратэст па дыпляматычных каналах. Дырэктар Бэрлінскага музэю паведаміў, што галава Неферціці была на некалькі дзён зьмешчаная на бронзавую статую, створаную групай вугорскіх скульптараў, каб прадэманстраваць сувязь паміж старажытным і сучасным мастацтвам.