[ 20:37 ]  Прадстаўнік ААН не атрымаў дазвол на сустрэчу зь лідарам бірманскай апазыцыі

РАНГУН. Спэцыяльны прадстаўнік ААН Разалі Ісмаіл пакуль не атрымаў дазвол наведаць лідара бірманскай апазыцыі Аўн Сан Су Чжы, якая знаходзіцца ў зьняволеньні.Ісмаіл сёньня сустрэўся дзеля вырашэньня гэтага пытаньня зь кіраўніком выведкі і міністрам замежных справаў кіруючай ваеннай хунты. Аўн Сан Су Чжы была затрыманая пасьля расправы зь яе прыхільнікамі, калі былі забітыя болей за 100 чалавек. Сама Аўн Сан Су Чжы была параненая кавалкамі скла ў галаву і плячо. Злучаныя Штаты заявілі, што яна і яе прыхільнікі сталі ахвярамі арганізаванай уладамі правакацыі.