ЛІСАБОН. Партугальская паліцыя затрымала дзевяць нелегальных мігрантаў з Румыніі, якія хаваліся ў кантэйнэры ў порце Лісабона. Нелегалы, якія зьіраліся эміграваць у Канаду, хаваліся ў кантэйнэры два дні, пакуль іх не знайшла паліцыя. Нелегалы заплацілі па 400 эўра за кожнага кантрабандысту, які абяцаўся іх даставіць на грузавое судна. Зараз партугальская паліцыя дасьледуе порт Лісабону.