ВАШЫНГТОН. Усясьветны банк прыняў рашэньне выдаткаваць больш чым 59 мільёнаў даляраў на дапамогу селькай гаспадарцы Афганістану. Паводле экспэртаў, стан афганскай сельскай гаспадарцы – адзін з горшых у сьвеце. Службоўцы Усясьветнага банку гавораць, што будзе аказаная дапамога й міністэрству аховы здароўя Афганістану з тым, каб паменшыць узровень дзіцячай і мацярынскай сьмяротнасьці ў краіне.