[ 03:14 ]  Джордж Буш праляцеў над Багдадам

ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш вяртаецца ў Вашынгтон пасьля тыднёвага падарожжа. Як паведаміў прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшэр самалёт Джорджа Буша сёньня ўначы праляцеў над Багдадам ды іншымі рэгіёнамі Іраку. Самалёт прэзыдэнта суправаджалі чатыры зьнішчальнікі. Палёт над Іракам доўжыўся крыху больш за гадзіну. Джордж Буш наведаў Польшчу, Расею, Францыю, Егіпет, Ярданію й Катар.