[ 03:09 ]  "Хімічны Алі" верагодна жывы

ВАШЫНГТОН.Як паведамляюць амэрыканскія ваенныя крыніцы, адзін з паплечнікаў Садама Хусэйна, больш вядомы, як “хімічны Алі”, верагодна жывы. Папярэдне лічылася, што ён загінуў у часе бамбаваньня ягонай вілы ў Басры. Аднак цяпер амэрыканскае камандваньне пераглядае гэтую вэрсію. Амэрыканскі генерал Рычард Міерс гаворыць, што паказаньні затрыманых сьведчаць пра тое, што “хімічыны Алі” хутчэй за ўсё жывы. ”Хімічны Алі” – ён жа Алі Хасан аль-Маджыд – вядомы ўжываньнем атрутных газаў супраць ірацкіх курдаў напрыканцы 80-х гадоў, у выніку гэтага загінулі тысячы чалавек. Да апошняй вайны “хімічны Алі” быў адным з камандуючых паўдзённым фронтам. Кіраўнік Пэнтагону Дональд Рамсфэльд заявіў ўчора, што зараз ён дакладна ня ведае, жывы ці не “хімічны Алі”.