[ 19:53 ]  Генеральны пракурор ЗША падтрымаў вынясеньне сьмяротных прысудаў тэрарыстам

ВАШЫНГТОН. Генеральны пракурор ЗША Джон Эшкрафт сёньня зьвярнуўся да амэрыканскага Кангрэсу з просьбай даць праваахоўчым ворганам Злучаных Штатаў права ў любым выпадку пакідаць да суду пад вартай асобаў, якіх падазраюць у тэрарызьме. Эшкрафт, які выступаў у Юрыдычным камітэце Палаты прадстаўнікоў, заявіў, што падтрымвае вынясеньне сьмяротных прысудаў і пакараньняў пажыцьцёвым зьняволеньнем тых асобаў, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі і правядзеньні тэрарыстычных актаў.