[ 02:37 ]  Забойца афганскага кінематаграфіста прызнаў сябе вінаватым

МІНЕОЛА. У Нью-Йоркскім дзяржаўным судзе Натан Паўэл прызнаў сябе вінаватым у забойстве афганскага кінавытворцы Джавэда Вассэла. Забойства адбылося праз тры тыдні пасьля тэрарыстычных актаў 11 верасьля, Паўэл патлумачыў свае дзеяньні тым, што ён у той момант быў настроены вельмі агрэсіўна. Наступным месяцам забойцу будзе абвешчаны прысуд, хутчэй за ўсё гэта будзе 20 гадоў зьняволеньня.