[ 02:32 ]  Джордж Буш прыбыў у Катар

ДОХА. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня сустрэнецца з шэйхам Катару Хамадам бін Халіфам альТані, а таксама з камандуючым войскімі ЗША ў зоне Пярсідзскай затокі генералам Томі Фрэнксам і кіраўніком часовай амэрыканска-брытанскай адміністрацыі ў Іраку Полем Брэмерам. Чакаецца, што прэзыдэнт ЗША зьвернецца з прамовай да амэрыканскіх вайскоўцаў, які базуюцца ў Катары, і падзякуе за іхнюю ролю ў вайне ў Іраку. Учора ў Ярданіі адбылася сустрэча Джорджа Буша з прэм’ер-міністрамі Ізраілю й Палестыны, прысьвечаная рэалізацыі мірнага пляну развязваньня палестына-ізраільскага канфлікту. У часе свайго замежнага візыту амэрыканскі прэзыдэнт наведаў Польшчу, Расею, Францыю і Егіпет. Ён вернецца ў Вашынгтон сёньня ўвечары.