[ 17:42 ]  Харватыя адмяніла візы для грамадзянаў Сэрбіі й Чарнагорыі

ЗАГРАБ. Харватыя сёньня адмяніла візы для грамадзянаў Сэрбіі й Чарнагорыі. Рашэньне набудзе моц 10 чэрвеня. На мінулым тыдні Сэрбія й Чарнагорыя адмянілі візы для грамадзянаў 40 краінаў, у тым ліку Эўразьвязу, ЗША і Канады. Што тычыцца грамадзянаў Расеі, Украіны і Альбаніі, то згодна з рашэньнем ураду, яны могуць бяз візы прыязджаць толькі ў Чарнагорыю ў якасьці турыстаў.