АКАБА (Ярданія). Сёньня ў ярданскім месьце Акаба пройдзе сустрэча прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша з кіраўнікамі йзраільскага й палестынскага ўрадаў – Арыэлем Шаронам і Махмудам Абасам. Тэма перамоваў – рэалізацыя міжнароднага пляну блізкаўсходняга разьвязаньня. Напярэдадні дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл перасьцярог кіраўніка Палестынскае аўтаноміі Ясіра Арафата ад спробаў перашкодзіць мірнаму працэсу. Учора Джордж Буш сустрэўся зь лідарамі шэрагу арабскіх краінаў. Як заявіў прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак, арабскія краіны зробяць усё, каб спыніць падтрымку тэрарыстычных груповак на Блізкім Усходзе.