[ 02:39 ]  Кіраўнікі ўнутрыпалітычных ведамстваў ЗША й Пакістану абмеркавалі праблемы барацьбы супраць тэрарызму

ІСЛЯМАБАД. У Іслямабадзе дырэктар ФБР Робэрт Мюльлер абмеркаваў зь міністрам унутраных справаў Пакістану Файсалам Салехам Хайятам праблемы барацьбы супраць тэрарызму. Падрабязнасьці перамоваў не паведамляюцца. Пакістан – адзін з асноўных саюзьнікаў ЗША ў рэгіёне. Пакістанскія спэцслужбы заяўляюць, што здолелі арыштаваць больш 400-от замежнікаў, падазроных на сувязі з Аль Кайдай. Шмат каго зь іх перадалі Злучаным Штатам.