[ 18:12 ]  Ірацкі Нацыянальны Кангрэс заклікае да стварэньня агульнанацыянальнай канферэнцыі

БАГДАД.Ірацкі Нацыянальны Кангрэс заклікае да скліканьня агульнанацыянальнай канфэрэнцыі, на якой будзе створаная пераходная адміністрацыя Іраку. Учора заходня інфармацыйныя агенствы паведамілі, што кіруемая ЗША адміністрацыя ў Іраку адмаўляецца ад ідэі скліканьня агульнанацыянальнай канфэрэнцыі, і замест гэтага прапаноўвае прызначыць раду з прадстаўнікоў Іраку, якая будзе дапамагаць сілам кааліцыі кіраваць краінай. Прадстаўнік Ірацкага нацыянальнага Кангрэсу заявіў сёньня, што група з сямі палітычных лідэраў Іраку вырашыла склікаць агульнанацыянальную канферэнцыю без удзелу амэрыканцаў.