МАДРЫД. Сёньня ў гішпанскай сталіцы адбылася сустрэча міністраў замежных справаў краінаў НАТО. Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што паўночнаатлянтычны альянс пераадолеў унутраныя разгалосьсі, выкліканыя вайной у Іраку. Генеральны сакратар НАТО Джордж Робертсан адкрываючы сустрэчу, заявіў, што альянс па-ранейшаму адыгрывае ключавую ролю ў сыстэме эўрапейскай бясьпекі. Удзельнікі сустрэчы адзначылі ўзгодненыя дзеяньні ў справе кантролю над міратворчай апэрацыяй у Афганістане й дапамогі Польшчы ў забесьпячэньні бясьпекі ў адным з сэктараў у Іраку