ЭВІЯН. У швайцарскіх і францускіх местах, якія знаходзяцца побач з Эвіянам, у сувязі з сустрэчай у вярхох краінаў “вялікай васьмёркі” антыглябалісты паравялі масавыя акцыі пратэсту. Адбыліся сутычкі з паліцыяй. Найбольш сур’ёзныя зь іх – у Лазане і Жэнэве. Параненыя найменш дзесяць асобаў, больш як 400 – арыштаваныя. Тысячы антыглябалістаў паспрабавалі прарвацца ў сам Эвіян, аднак былі спыненыя на шашы паліцыянтамі, якія ўжылі гумовыя кулі й сьлезацечны газ.