РАНГУН. Вялікая Брытанія, Францыя і Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў заклікалі ўладную ваенную хунту Бірмы неадкладна вызваліць лідара дэмакратычнай апазыцыі Аўн Сан Су Чжы і 18 актывістаў ейнай партыі, арыштаваных у сыботу. Ляўрэат Нобілеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чжы знаходзіцца пад хатнім арыштам у Рангуне. Арышты адбыліся на поўначы краіны пасьля сутычак паміж прыхільнікамі й непрыхільнікамі хунты, у часе якіх чатыры асобы загінулі і 50 былі параненымі. У сыботу таксама былі зачыненыя ўнівэрсытэты, студэнты якіх падтрымліваюць Аўн Сан Су Чжы.