[ 19:11 ]  Канцлер Нямеччыны дамагаецца рэформаў для стымуляваньня эканомікі

БЭРЛІН. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар заклікаў сваіх калегаў па сацыял-дэмакратычнай партыі прыняць пакет рэформаў, патрэбных для стымуляваньня нямецкай эканомікі. У часе выступу на надзвычайнай партыйнай канфэрэнцыі ў Бэрліне Шродар заявіў, што ў пераглядзе стратэгіі патрэбна прадэманстраваць мужнасьць. Шродар пагражае падаць ув адстаўку, калі сацыял-дэмакраты не пагодзяцца на зьмяншэньне сацыяльных выдаткаў. Нямеччына стаіць на парозе рэцэсіі, Міжнародны валютны фонд папярэджвае таксама пра небясьпеку дэфляцыі – усеагульнага падзеньня цэнаў.