[ 18:52 ]  Сёньня ў Кітаі ніхто не памёр ад нетыповай пнэўманіі

ПЕКІН. Сёньня ў Кітаі – упершыню цягам апошніх месяцаў – ніхто не памёр ад нетыповай пнэўманіі. Зарэгістраваныя два новыя выпадкі захворваньня. Усяго ў Кітаі ахвярамі нетыповай пнэўманіі сталі 332 чалавекі, больш 5 тысячаў – інфекаваныя. У Ганконгу сёньня хвароба забрала жыцьці яшчэ трох чалавек.