[ 17:11 ]  Індыя спадзяецца на паляпшэньне адносінаў з Пакістанам

СІНГАПУР. Міністар абароны Індыі Джордж Фэрнандас выказаў спадзяваньне на паляпшэньне інда-пакістанскіх адносінаў, якое зрабіла б магчымым сустрэчу лідараў дзьвюх краінаў. Пад час выступу на сынгапурскай канфэрэнцыі ў справе бясьпекі ў азіяцкім рэгіёне Фэрнандас падкрэсьліў, што ў часе падобнай сустрэчы ў вярхох можна было б разьвязаць усе рознагалосьсі паміж Індыяй і Пакістанам. Фэрнандас адзначыў прагрэс у двухбаковых адносінах, у тым ліку – абмен дыпляматычнымі місіямі і аднаўленьне наўпроставых транспартных зносінаў. Раней ведамства Фэрнандаса выпусьціла штогадовы даклад, у якім цьвердзіцца, што іслямскія групоўкі ў Пакістане могуць атрымаць доступ да зброі масавага зьнішчэньня, і што Іслямабад вядзе актыўную барацьбу супраць экстрэмістаў, якія праводзяць тэракты ў індыйскім штаце Кашымір.