[ 16:51 ]  Распачалася сустрэча ў вярхох краінаў “вялікай васьмёркі”

ЭВІЯН (Францыя). У францускім месьце Эвіян распачалася сустрэча ў вярхох краінаў “вялікай васьмёркі”. У цэнтры ўвагі сустрэчы – дачыненьні паміж ЗША і Эўропай, пасьляваенная сытуацыя ў Іраку, барацьба супраць міжнароднага тэрарызму, а таксама праблемы ўсясьветнае эканомікі. На сустрэчу запрошаныя лідары 12 найбуйнейшых краінаў разьвіцьця. У ваколіцах Эвіяну адбываюцца акцыі пратэсту супраць глябалізацыі. У некаторых выпадках паліцыя мусіла ўжываць сьлезацечны газ і вадамёты.