[ 17:57 ]  Прэзыдэнт ЗША заклікаў Эўропу да аднаўленьня трансатлянтычных дачыненьняў

КРАКАЎ. Амэрыканскі прэзыдэнт заклікаў Эўропу аднавіць трансатлянтычныя сувязі, якія былі сапсаваныя пад час канфлікту ў Іраку. Джордж Буш выступіў у Кракаве і адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі і Эўропай зьяўляецца ключавым для вырашэньня пытаньня барацьбы з глябальным тэрарызмам і ўзмацненьня бясьпекі ва ўсім сьвеце. Лідар ЗША абвесьціў пра новую ініцыятыву, якая будзе накіраваная на спыненьне распаўсюду зброі масавага зьнішчэньня