САНКТ-ПЕЦЯГБУРГ. Далучэньне новых краінаў да Эўразьвязу дапаможа Эўропе разьвіваць усходні накірунак. Пра гэта сёньня цягам саміту Расея-Эўразьвяз заявіў прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі. Варшава дапаможа Брусэлю разьвіваць стасункі з такімі краінамі, як Расея, Малдова і Беларусь. Квасьнеўскі адзначыў: “У нас падобны мэнталітэт, таму нам будзе прасьцей усталяваць узаемадачыненьні”. Адносіны, на думку Квасьнеўскага, мусяць быць сяброўскімі.