САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. У другую расейскую сталіцу, якая адзначае 300-ыя ўгодкі, прыбылі больш за 30 кіраўнікоў дзяржаваў сьвету. Сярод іх – прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр, прэзыдэнт Францыі Жак Шырак, канцлер Нямеччыны Герхард Шродар. Сёньня тут адбудзецца саміт , на якiм будзе абмяркоўвацца супрацоўнiцтва Расеi i Эўразьвязу.