[ 05:22 ]  ЗША хацелi б бачыць iншы рэжым у Іране

ЛЁНДАН. Дарадца Нацыянальнай Бясьпекi ЗША Кандалiза Райз заявiла, што Злучаныя Штаты хацелi бы бачыць у Іране рэжым iншага кшталту. Яна зазначыла гэта ва учорашнiм iнтэрвiю газэце Financial Times. ЗША крытукуюць Іран за спрыяньне дзеячам тэрарызму. Кандалiза Райз таксама заявiла, што ЗША хацелi б, каб бачыць у Тэгэране дэмакратычна абраны парлямэнт, якi адпавядаў бы iнтарэсам iранскага народу.