[ 21:28 ]  Махмуд Абас спадзяецца на спыненьне нападаў на ізраільскія аб'екты

РАМАЛА. Палестынскі прэм’ер-міністар Махмуд Абас заявіў, што ён чакае, што ваяўнікі экстрэмісцкай групоўкі “Хамас” пагадзяцца на наступным тыдні спыніць узброеныя напады на ізраільцаў. Аднак, лідар “Хамас” заявіў сёньня, што ён яшчэ не прыняў адпаведнага рашэньня. Амэрыканская амбасада паведаміла, што атрымала інфармацыю наконт падрыхтоўкі выкраданьняў амэрыканскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў сэктары Газа. Але лідар Хамасу Абдэль Азіз Рантысі заявіў, што ягоная групоўка ваюе з сіяністамі, а не са Злучанымі Штатамі, таму нападаў на амэрыканскія аб’екты ня будзе.