[ 20:57 ]  Лідары розных краінаў сьвету прыбылі ў Санкт-Пецярбург

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. У другую расейскую сталіцу, якая адзначае 300-ыя ўгодкі, прыбылі больш за 30 кіраўнікоў дзяржаваў сьвету. Сярод іх – прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр, прэзыдэнт Францыі Жак Шырак,канцлер Нямеччыны Герхард Шродар. Заўтра ў Санкт-Пецярбург прыляціць прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. У гэтыя дні тут праходзяць розныя міжнародныя форумы. Сёньня ў другой расейскай сталіцы адбыўся нефармальны саміт кіраўнікоў краінаў СНД. Заўтра пройдзе саміт Расея-Эўразьвяз.