[ 06:42 ]  Джордж Буш пачне сёньня 8-дзённае падарожжа

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш пачне сёньня 8-дзённае падарожжа у Эўропу, Расею i на Блiзкi Усход. Белы Дом паведамляе, што Буш мае спадзеў аднавiць трансатлянтычныя сувязi, якiя пацярпелi цягам вайны у Іраку. Буш сустрэнецца з прэзiдэнтам Францыi Жакам Шыракам i прэзiдэнтам Расеi Уладзiмерам Пуцiным, якiя супрацьстаялi пазыцыi ЗША у Ірацкiм канфлiкце. Буш таксама сустрэнецца з прэм’ер-мiнiстрамi Ізраiлю i Палестыны на наступным тыдню. Як плянуецца, сёньня позна увечары Буш прыбудзе у Польшчу. у Кракаве Буш будзе мець прамову пра транс-атлянтычныя стасункi. Далей , заўтра, Буш накiруецца у СанктПецярбург – гэты горад як раз адзначае сваю 300-ю гадавiну. Прэзыдэнт ЗША будзе сустракацца з эўрапейскiмi лiдарамi i будзе мець асобную сустрэчу з У. Пуцiным. Пасьля наведваньня самiту 8 разьвiтых краiнаў сьвету у Францыi, Прэзыдэнт ЗША у наступны панядзелак накiруецца у Эгiпет, дзе сустрэнецца з арабскiмi лiдарамi.