Прэм’ер мiнiстар Ізраiлю Арыель Шарон i Прэм’ер мiнiстар Палестыны Махмуд Абас, як мяркуецца, сустрэнуцца сёньня дзеля абмяркаваньня пляну мiра “дарожная мапа”. Махмуд Абас заявiў учора, што абодва лiдары будуць абмяркоўваць крокi, якiя маюць зрабiць абодва бакi. Ізраiль яшчэ не пацьвердзiў афiцыйна, што сустрэча адбудзецца, але ёсьць пацьверджаньнi iзраiльскiх дыпляматычных крынiцаў.
Далей абодва прэм’еры сустрэнуцца з амэрыканскiм прэзiдэнтам Джэрджам Бушам на трохдзённым самiце у Ёрдане на наступным тыдню.
Ізраiльскi урад афiцыйна пагадзiўся плян дарожнай мапы, але прадсiавiў сьпiс з 14 папраўкамi адносна сваёй пазыцыi. Палестынскае кiраўнiцтва прыняло гэты плян цалкам, бяз заўвагаў.