[ 06:40 ]  AMNESTY International абвiначвае ЗША

ВАШЫНГТОН. Праваабарончая арганiзацыя AMNESTY International у сваёй штогадовай справаздачы адзначае, што вайна ЗША супроць тэрарызму разбурае прыняiые мiжнароднай супольнасьцю нормы у правох чалавека . Адзначаецца, што ЗША парушалi правы чалавека адносна iрацкага насельнiцтва i ў дачыненьнi да палонных з вайны у Афганiстане. Прэсавы сакратар Белага Дому адхiлiў абвiнавачваньнi, i сказаў, што праваабаронцам варта зьвярнуць ўвагу на парушэньнi правоў чалавека рэжымам Садама Хусэйна.